ГІРСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ГІРСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца ў цэнтры вёскі Гіры Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Пастаўлена ў канцы 20 ст. з цэглы.
Помнік народнага дойлідства. Вырашана ўзнятым на прамавугольны подыум двух'ярусным чатырохгранным слупом пад шатровым пакрыццём з крыжом у завяршэнні. Франтальныя грані крапаваны прамавугольнымі нішамі з іканаграфічнымі выявамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|