ГРАЎЖЫШСКІНСКАЯ КАПЛІЦА МАЦІ БОЖАЙ РУЖАНЦОВАЙГалоўная »
ГРАЎЖЫШСКІНСКАЯ КАПЛІЦА МАЦІ БОЖАЙ РУЖАНЦОВАЙ размяшчаецца на могілках на ўсход ад вёскі Граўжышкі Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудаваны ў канцы 20 ст. з цэглы.
Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам, завершаным над фасадам чатырохграннай шатровай сігнатуркай. Плоскасныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|