ЁДЗЕНЕЦКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ЁДЗЕНЕЦКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца ў вёсцы Ёдзенцы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Каля шашы Суботнікі — Геранёны. Пабудавана ў канцы 20 ст. з цэглы.
Твор народнага дойлідства. Вырашана двух’ярусным чатырохгранным слупом пад шатровым бляшаным пакрыццём з крыжыкам у завяршэнні. На франтальнай і бакавых гранях арачныя зашклёныя нішы са скульптурай.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|