Нядзеля, 05.05.2024, 12:59

«КАБЫЛКА»

Галоўная »
«КАБЫЛКА» – традыцыйны танец, музычны памер 2/4. Тэмп умераны. Верагодна, сфармаваўся падчас калядавання (пераапрананне ў «кабылку»). Трое выканаўцаў станавіліся адзін за адным, нахіляліся ўперад і бралі пярэдняга за талію. На ўсіх зверху накідвалі гуньку (зрэбную посцілку). На галаву таму, хто стаяў першым, надзявалі шапку.

кабылка
"Кабылка". Выконваюць жыхаркі вёскі Бярозкі Брагінскага раёна

Выканаўцы рухаліся па коле, узгоднена прытопваючы ў рытм песні:

А Васіль дарог не знае,
У кабылкі пытае.
А кабылка пад масток,
А ён яе за хвасток.
Стой! Тпру, мая міла,
Каб ты воза не пабіла.

кабылка
"Кабылка". Выконваюць жыхаркі вёскі Жмураўка Рэчыцкага раёна

Танец зафіксаваны падчас экспедыцыі ў Гродзенскай вобласці.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1394]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.