Пятніца, 26.04.2024, 18:28

КАЛЯДАВАННЕ

Галоўная »
КАЛЯДАВАННЕ — народны традыцыйны звычай хаджэння каляднікаў па хатах на каляды з выкананнем велічальных калядных песень, тэатралізаваных сцэнак, пераапрананнем у «казу», «мядзведзя», «кабылу», «жорава». За гэта каляднікам давалі дарункі (сала, каўбасы). У аснове калядавання — старажытная аграрная абраднасць, агульным прызначэннем якой было паскарэнне надыходу цяпла (паводле народнага выразу «ад каляд сонца паварочвала на лета») і забеспячэнне добрага ўраджаю ў новым гаспадарчым годзе пры дапамозе магічных дзеянняў.

Як рэшткі зімовых язычніцкіх святкаванняў калядаванне забаранялася царквой. З цягам часу яно набыло характар забавы. У калядныя дні, у вечар перад Новым годам (стары стыль, на другую куццю, якая ў народзе называлася багатай, шчодрай, тоўстай, мясной), адбывалася шчадраванне: дзяўчаты хадзілі па хатах са «шчодрай» (прыгожай дзяўчынай, якую апраналі ў святочнае адзенне, а на галаву надзявалі папяровы вянок з разнаколернымі стужкамі) і выконвалі шчадроўскія песні (вельмі блізкія да калядных песень), якія ўслаўляюць гаспадара, гаспадыню, іх дзяцей.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.