КАМОРНІКІ – 1) катэгорыя феадальна-залежнага насельніцтва ў ХVІ – ХІХ стст., якая не мела зямлі і ўласнага дома. Назва – ад каморы (пакоя), якую наймалі для жылля. Існавалі за кошт наёмнай працы ў феадалаў і заможных сялянаў, рамесніцтва, дробнага гандлю. Тэрмін быў найбольш пашыраны ў Заходняй і Цэнтральнай Беларусі, на Усходзе такая катэгорыя насельніцтва называлася падсуседзямі (XVI – 1-я палова XVII стст.),
кутнікамі. У параўнанні з іншымі катэгорыямі сялянаў, колькасць каморнікаў была нязначная. З пашырэннем панскай гаспадаркі (канец XVIII ст.) каморнікаў стала менш, а ў ХІХст. яны зліліся з агульнай масай сялянаў;
2) землямеры, землеўпарадчыкі.