Нядзеля, 05.05.2024, 19:47

КАПЕЦ

Галоўная »
КАПЕЦ — 1) валападобная куча бульбы ці караняплодаў, укладзеных на паверхні зямлі або ў неглыбокі катлаван і ўкрытых саломай і зверху зямлёй. Бульбу ці караняплоды пасля ўборкі падсушваюць, ссыпаюць на загадзя падрыхтаванае месца і накрываюць. З наступленнем халадоў слой зямлі павялічваюць. Каб бульба ці караняплоды не сапрэлі, у цэнтры капца ставяць калы, абкручаныя саломай, што забяспечвае неабходную цыркуляцыю паветра. Вакол капцоў на глыбіню 30 — 40 см капаюць канаўку для адводу талых веснавых вод. Капцы здаўна вядомы па ўсёй Беларусі. Найбольш пашыраны ў мясцовасцях з высокім узроўнем грунтавых вод.

2) Насып вакол межавога слупа пры каморніцкіх абмерах.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 8
Гасцей: 7
Карыстальнікаў: 1

vitalis
Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.