Субота, 27.04.2024, 06:12

КАРАТКЕВІЧА УЛАДЗІМІРА МУЗЕЙ

Галоўная »
КАРАТКЕВІЧА УЛАДЗІМІРА МУЗЕЙ заснаваны ў г.Орша паводле рашэння Аршанскага выканаўчага камітэта ад 20.04.1994 г. Адкрыты 26.11.2000 г. у сувязі з 70-годдзем з дня нараджэння беларускага пісьменніка У.Караткевіча. Філіял Музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны. Размяшчаецца ў доме — помніку архітэктуры канца ХІХ — пачатку ХХ ст. Асноўныя кірункі дзейнасці музея — вывучэнне, асэнсаванне і прапаганда творчай спадчыны У.Караткевіча, фарміраванне і выхаванне ў маладога пакалення творчых здольнасцей і эстэтычнага густу, пачуцця патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці, пашаны да роднай мовы, культурных і літаратурных набыткаў, гісторыі свайго народа на аснове твораў пісьменніка.

Асноўны фонд музея (2008) налічвае каля 1000 экспанатаў, навукова-дапаможны — 300. Агульная плошча музея 360 м². Усе экспанаты размешчаны ў 2 залах (плошчаю 89 і 84 м²).

У аснову экспазіцыі «Жыццё, творчасць і літаратурная спадчына У.С.Караткевіча» пакладзены тэматыка-храналагічны прынцып, вылучаны тэматычныя раздзелы, у якіх выразна прадстаўлены творчы і асабісты лёс пісьменніка, яго грамадзянская пазіцыя, найбольш значныя падзеі і асобы ў літаратурным жыцці Аршаншчыны: «Радавод У.С.Караткевіча», «Дзіцячыя гады У.С.Караткевіча», «Юнацтва. Пачатак творчасці», «У.С.Караткевіч — настаўнік», «Партрэт пісьменніка і чалавека», «Літаратурная спадчына», «Караткевіч у мастацтве», «Час Караткевіча». Тут экспануюцца асабістыя рэчы, дакументы, фотаздымкі, архіўныя матэрыялы, аўтабіяграфія У.Караткевіча, арыгінальныя рукапісы, сяброўскія шаржы, малюнкі пісьменніка, кнігі з дароўнымі подпісамі, выказванні і лісты сучаснікаў.

Пры музеі дзейнічае навукова-даследчы цэнтр, які займаецца вывучэннем творчасці У.Караткевіча і іншых пісьменнікаў, а таксама знакамітых людзей Аршаншчыны. У будынку ёсць выставачная галерэя (плошча 47 м²) для часовых выставак.

Адрас: 211391, г.Орша, вул.Леніна, 26
Тэл.: +375-216-24-23-30
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.