Субота, 04.05.2024, 20:43

КАРЦІННАЯ ГАЛЕРЭЯ Г.Х.ВАШЧАНКІ

Галоўная »
КАРЦІННАЯ ГАЛЕРЭЯ Г.Х.ВАШЧАНКІ ў Гомелі заснавана ў 2001—02 гг. па ініцыятыве гомельскіх гарадскога і абласнога выканаўчых камітэтаў. Узнікла ў знак удзячнасці горада народнаму мастаку Рэспублікі Беларусь Г.Вашчанку за падараваную ім калекцыю з 50 карцін, якія склалі аснову калекцыі галерэі. Пазней папоўнілася яшчэ 70 работамі, перададзенымі жонкай мастака М.Вашчанка. З 2003 г. — Дзяржаўная установа «Карцінная галерэя Г.Х.Вашчанкі». Адкрыта для наведвальнікаў 05.02.2002 г.. Размяшчаецца ў двухпавярховым будынку. Галерэю ўзначальвалі С.Л.Курашова, М.А.Рэмізава. З 2007 г. дырэктар Л.М.Шымбалёва.

Агульная плошча галерэі 895 м², экспазіцыйная — 313 м², выставачная — 223 м². Асноўны фонд (2008) налічвае 294 адзінкі захоўвання, навукова-дапаможны — 158 адзінак.

У фондзе галерэі калекцыі жывапісных і графічных работ Г.Вашчанкі і сучасных беларускіх майстроў. Пастаянная экспазіцыя размешчана ў 5 выставачных залах і холе 2-га паверха. У 1-й зале прадстаўлены фотаздымкі, ксеракопіі дакументаў, жывапісныя работы мастака ранняга перыяду, у 2-й і 3-й — яго жывапісныя работы 1970—90-х гг. У холе, 4-й і 5-й залах экспануюцца жывапісныя і графічныя работы сучасных беларускіх мастакоў з сямейнай калекцыі Вашчанкаў.

На 1-м паверсе галерэі знаходзяцца лекцыйная зала, дзе праводзяцца лекцыі, сустрэчы з мастакамі, мерапрыемствы, прысвечаныя святам і юбілеям, залы часовай экспазіцыі і залы выстаўкі-продажу твораў мастацтва і сувеніраў. У залах часовай экспазіцыі праведзена больш за 100 выставак, у тым ліку з фондаў беларускіх музеяў: «Фернан і Надзея Лежэ» (Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь), «Марк Шагал і Біблія», «Марк Шагал і мастакі еўрапейскага авангарду» (Музей М.Шагала), «Сучасныя беларускія мастакі» (Музей сучаснага выяўленчага мастацтва). Галерэя з'яўляецца арганізатарам штогадовага абласнога конкурсу дзіцячай і юнацкай творчасці памяці гомельскага мастака С.Дзяканава (з 2002 г.), прымае ўдзел у міжнародных выставачных праектах.

Адрас: 246017, г.Гомель, вул.Карповіча, 4
Тэл.: +375-232-777-473
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1394]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.