КЕМЕЛІШКАЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
КЕМЕЛІШКАЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца ў цэнтры вёскі Кемелішкі Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Пастаўлена ў канцы 20 ст. з цэглы.
Твор народнага дойлідства. Вырашана двух'ярусным чатырохгранным аб'ёмам пад шатровым пакрыццём з крыжом у завяршэнні. Другі ярус раскрыты арачнымі зашклёнымі праёмамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|