КРАМЯНІЦКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
КРАМЯНІЦКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на могілках у вёсцы Крамяніца Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудавана ў сярэдзіне 19 ст. з бутавага каменю.
Помнік архітэктуры позняга класіцызму з рысамі рэтраспектыўна-гатычнага стылю. Вырашана васьміграннай ратондай пад шатровым пакрыццём. Грані прарэзаны стральчатымі ўваходным і аконнымі праёмамі, апяразаны атынкаванымі і пабеленымі цягамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|