КРЫПТА (лац. crypta ад грэч. crypte – крыты падземны ход, тайнік) – 1) у Старажытным Рыме – скляпеністае падземнае або паўпадземнае памяшканне;
2) у сярэднявечнай заходне-еўрапейскай архітэктуры – капліца пад храмам (звычайна пад
алтарнай часткай), месца ганаровых пахаванняў. У Беларусі крыпты вядомыя ў культавых збудаваннях XVI – пачатку XX стст.: пад касцёламі езуітаў і бенедыкцінак у Нясвіжы (фамільныя скляпы князёў Радзівілаў), езуітаў у в.Юравічы Калінкавіцкага раёна, брыгітак у Гродне, у капліцах-пахавальнях у в.Закозель
Драгічынскага раёна і г.п.Мір Карэліцкага раёна.