Субота, 27.04.2024, 00:08

КРЫВЯНКА

Галоўная »
крывянка, каўбасаКРЫВЯНКА — крывяная каўбаса. Называлі таксама крупянка, кашанка, мучанка.

Робяць крывянку, як колюць кабана і ёсць свежая кроў. Адварваюць крупы (даўней — грэцкія, ячныя, у наш час — і рыс), дадаюць тлушч, скваркі, прыправы, уліваюць кроў. Усё мяшаюць, кладуць (наліваюць) у тоўстыя кішкі, пякуць на бляхах або абварваюць, а потым падпякаюць. Часам крупы сыплюць у кроў сырымі. У Пухавіцкім, Жыткавіцкім раёнах у крывянку дадаюць дробна пасечаныя вантробы. Замест круп у крывянку часам дадаюць муку (Жабінкаўскі, Бярозаўскі, Жыткавіцкі, Лоеўскі, Рагачоўскі раёны). Часам у крывянку дадаюць драную бульбу.

Вядома на Беларусі паўсюдна.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.