КУДЗЕЛЯ — 1) любое валакно, падрыхтаванае да прадзіва.
2) Ачоскі лёну (пачыссе, абдзіркі, зрэб'е), якія заставаліся пасля часання валакна на кужаль. Пры дапамозе верацяна валакно калацілі, складвалі пластамі і скручвалі ў трубку.
Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.