Нядзеля, 28.04.2024, 19:26

КУЛЖЫНСКІ Рыгор Іванавіч

Галоўная »
КУЛЖЫНСКІ Рыгор Іванавіч (1838-1910(?) гг.) — фалькларыст. Скончыў Нежынскі ліцэй. З 1861 г. працаваў настаўнікам гімназій у Свянцянах, Мазыры, Гродне, інспектарам народных вучылішчаў Гродзенскай, з 1869 г. — Мінскай губерній, з 1875 г. дырэктар народных вучылішчаў Варонежскай губерні. Выступаў у абарону царызму і праваслаўя.

Надрукаваў артыкулы «Пра зборнік заходнярускіх прыказак і прымавак» (Гродненские губернские ведомости. 1866 г. № 41, Виленские губернские ведомости. 1866 г. № 84), «Нататка пра гісторыю народнай паэзіі», «Пра этнаграфічныя звесткі, што датычацца Заходняй Расіі» (Гродненские губернские ведомости. 1867 г. № 21, 22), «Пра духоўныя проста-народныя песні Паўночна-Заходняга краю», «Мінск губернскі» (Минские губернские ведомости. 1868 г. № 35; 1877 г., № 3), «Сцэны з беларускага быту» (Виленский вестник. 1873 г. № 115), «Гродзенскія пісьмы: [Беларускія паданні і песні пра святога Юр'я]», «Сяло Казанскае, былое Куродзічы, Рэчыцкага павета Мінскай губерні» (Вестник Западной России. 1865-66 гг. Кн. 8, т. 3; 1865-66. Кн. 2, т. 1), «Батлейка» (Душеполезное чтение. 1873. № 12, т. 3) і інш.

З 1883 г. выдаваў у Харкаве часопіс «Благовест», дзе ў 1885-86 гг. апублікаваў «Успаміны пра Паўночна-Заходні край (1861 — 1874 гг.)» і расказаў пра сваю дзейнасць на Беларусі ў 1861-74 гг. Склаў рукапісны зборнік «Песні, казкі і прыказкі Паўночна-Заходняга краю», куды ўвайшло больш за 500 твораў з Гродзенскай, Мінскай і Віленскай губерняў (не збярогся), зборнік «Проста-народныя беларускія песні, запісаныя ў Мінскай губерні» (16 тэкстаў з нотамі, зберагаецца ў архіве Геаграфічнага таварыства Расіі ў Санкт-Пецярбургу).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.