Пятніца, 26.04.2024, 12:29

КУРЭНЬ

Галоўная »
КУРЭНЬ — збудаванне для адпачынку рыбакоў, лесарубаў, якія вялі промысел на значнай адлегласці ад месца жыхарства і затрымліваліся там працяглы час. У ім захоўвалі прадукты харчавання, запасное адзенне. Рыбакі будавалі курэнь на ўзвышаных берагах непадалёку ад вады. На сошкі, укапаныя ў зямлю, клалі жэрдкі. Па перыметры ўтворанага каркаса прыстаўлялі ўшчыльную адна да адной драўляныя плашкі, калкі, якія пакрывалі сенам і абкладвалі дзёрнам. Формай курэні нагадвалі піраміду або конус.

У курэні было 2 праёмы: адзін збоку, служыў уваходам (пры неабходнасці закрываўся плашкамі), другі ўверсе, для выхаду дыму. Вогнішча пасярэдзіне курэня абмяжоўвалася квадратам, абкладзеным найчасцей каменнем. На зямлі каля сцен рабілі насцілы, на якіх адпачывалі.

Побач з курэнем рыбакі вялілі на жэрдках рыбу, падвешаную да жэрдак; у вадзе знаходзіліся скрыні для жывой рыбы (часам яе трымалі і ў невялікіх азярынках). Падобныя курэні будавалі таксама паляўнічыя, сяляне, што касілі сена на аддаленых ад дому сенажацях.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.