Чацвер, 09.05.2024, 03:31

КУШЛЯНСКАЯ СЯДЗІБА

Галоўная »
КУШЛЯНСКАЯ СЯДЗІБА — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры 2-й паловы XIX ст. Створаная ў в.Кушляны (Смаргонскага раёна). Гісторыя сядзібы ўзыходзіць да XVIII ст., калі ў 1749 г. маёнтак за 450 злотых набыў А.Багушэвіч (прапрадзед беларускага паэта Ф.Багушэвіча). Уключае сядзібны дом, парк эканамічнага тыпу, гаспадарчыя пабудовы, альтанку. З малых архітэктурных формаў засталася драўляная альтанка (паводле падання, яе збудаваў Багушэвіч з сябрамі ў памяць паўстання 1863 — 1864 гг.), народная назва «Распятая воля». Непадалёк ад сядзібы знаходзіцца камень Мацея Бурачка, усталяваны сялянамі ў гонар паэта ў пачатку XX ст.

Да 1988 г. у сядзібным доме, дзе правёў апошнія гады жыцця паэт-дэмакрат Ф.К.Багушэвіч, знаходзілася Кушлянская сельская бібліятэка імя Багушэвіча. Дом захаваўся дзякуючы шчыраму рупліўцу, захавальніку і вартаўніку сядзібы М.Ляпеху. Да 150-годдзя з дня нараджэння Ф.Багушэвіча рэалізаваны праект рэстаўрацыі сядзібы. У 1990 г. пад час святкаванняў будынку сядзібнага дома была адкрытая літаратурна-мастацкая кампазіцыя, прысвечаная творчасці паэта.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [467]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.