Пятніца, 29.03.2024, 17:57

БАГУШЭВІЧ Францішак

Галоўная »
БАГУШЭВІЧ Францішак (псеўданім Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава; 09(21).03.1840 г., фальварак Свіраны на Віленшчыне – 15(28).04.1900 г.) – беларускі юрыст, паэт, празаік, перакладчык і публіцыст.

Вучыўся ў Віленскай гімназіі, у 1861-м паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Пецярбургскага універсітэта, дзе спазнаў студэнцкую вольніцу і далучыўся да яе. Калі разам з іншымі быў супраць абмежавання студэнцкіх правоў, то яго выключылі са сталічнай навучальнай установы. Настаўнічаў у сённяшнім Воранаўскім раёне, у паўстанне 1863-1864 гадоў супраць царызму далучыўся да яго ўдзельнікаў і ў баях у Аўгустоўскіх лясах быў паранены. Асцерагаючыся жорсткай расправы, што тады чынілася над паўстанцамі, тайна жыў пад Беластокам і ў Вільні, пасля перабраўся на Украіну. Пры спрыянні Я.Карловіча (1836-1903 гг., польскі мовазнавец, этнограф, фалькларыст, музыказнаўца, які вывучаў і беларускую мову, культуру, падтрымліваў яе дзеячаў) паступіў у Нежынскі юрыдычны ліцэй, дзе вучыўся ў 1866-1868 гадах. Пасля працаваў памочнікам справавода Чарнігаўскага губернскага праўлення, судовым следчым у Чарнігаве і ў іншых украінскіх гарадах, а ў 1884-м пераехаў у Вільню, быў адвакатам, найперш абараняючы правы беднага люду. З 1898-га жыў у Кушлянах сённяшняга Смаргонскага раёна, пахаваны ў Жупранах сучаснай Ашмяншчыны.

На вялікі жаль, і сёння (зразумела, найперш з-за Багушэвічавай канспірацыі) невядома, калі ён спрычыніўся да глыбокага спачування роднаму народу, болю за ягоны цяжкі лёс, да беларускай справы і паэзіі. Яго паэтычныя зборнікі «Дудка беларуская» (пад псеўданімам Мацей Бурачок; Кракаў, 1891) і «Смык беларускі» (пад псеўданімам Сымон Рэўка з-пад Барысава; Познань, 1894) ярка паказваюць, што ён у іх не толькі ўжо сталы грамадзянін, свядомы беларус, але ўжо і сталы паэт – значыць, пісаў вершы даўно і, магчыма, хаваў іх у сваёй памяці, знаёмячы з імі толькі блізкіх, надзейных сяброў. Яны і дапамаглі яму выдаць іх кнігамі за межамі Бацькаўшчыны, бо ў ёй, у вялікай ступені беларускамоўнай, пабачыць друкаваную рэч на роднай мове было немагчыма. За яе (нават рукапіс) найхутчэй можна было пабачыць, спазнаць вобыск, арышт і краты.

Багушэвічава паэзія вызначаецца рэвалюцыйным дэмакратызмам – у першую чаргу не толькі спачуваннем, але і высакародным гневам за тое, што простага чалавека, селяніна (а гэта тады значыла і ў асноўным носьбіта беларускай нацыі) абрабавалі пры адмене прыгону і зноў па-свойму запрыгонілі царскімі казной, судом, усяўладнымі чыноўнікамі. Багушэвіч падкрэсліваў: «Мужык быў голы, цяпер яшчэ гольшы». Як жывыя, простыя людзі з усімі сваімі клопатамі і бедамі паўстаюць у творах «Кепска будзе», «У судзе», «Бог не роўна дзеле», «Не цурайся», «Ахвяра». Больш – у некаторых творах ён ухваляў тыя моманты, гнеўныя парывы, калі пакрыўджаны, абражаны селянін ідзе ўжо на тое, каб «з'ехаць урадніку тройчы меж вушоў»: цярплівасць, пакорлівасць мае свае пэўныя межы. У зборніку «Смык беларускі», апроч сацыяльнага, Багушэвіч пашырыў, паглыбіў і іншыя далягляды – даў узоры выкарыстання і філасофска-эстэтычнага напаўнення народнай песні, выказаў аптымізм у лепшай будучыні, «калі перастанем плакаць мы над сваёй доляй», а дзеля гэтага ў сваёй творчасці значна ўзмацніў матывы нацыянальнага адраджэння. Ён зазначаў: тутэйшы просты люд – не проста мужыкі, на якіх «звякаюць ланцугі», які гаротна пазірае на сваю «зямельку, слязьмі залітую», а нашчадак тых, хто некалі быў народам, меў сваю дзяржаўнасць. У нацыянальна-дзяржаўным адраджэнні беларусаў, сцвярджаў Багушэвіч, адна з першых задач – адраджэнне, пашанотнае ўзвышэнне беларускай мовы: мова для кожнага народа – яго душа, сутнасць, гонар і слава, сённяшні дзень і будучыня.

Ён горача ўхваляваў славян-братоў з Балгарыі, якія не адно стагоддзе пакутавалі пад асманскім ігам, а, вызваліўшыся ад яго, пачалі свае адраджэнне менавіта з роднай мовы, культуры, з аднаўлення гістарычнай памяці. У будучыню ён адрасаваў свой мудры заклік: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі». Багушэвіч развіў беларускую літаратурную мову, удасканаліў паэтыку, пашырыў яе жанры (вершы, паэмы, вершаваныя апавяданні і аповесці, байкі, апрацоўкі народнага, допісы і артыкулы, складанне па парадзе Я.Карловіча слоўніка беларускай мовы, першыя ў нашай літаратуры празаічныя творы), што ўсё разам узятае ўзвысіла ўсю беларускую літаратуру, падрыхтавала з'яўленне ў ёй сусветных вышынь у асобе наступнікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Максіма Гарэцкага і іншых, якія, у сваю чаргу, глыбока паважаюць Яго, хто заклікаў не для таго, каб «умерці», а да жыцця. Імя Францішка Багушэвіча ўшаноўваецца сёння ў назвах Ашмянскага краязнаўчага музея, літаратурнага музея і бібліятэкі ў Кушлянах; яму ёсць помнікі ў Жупранах і на яго магіле; яму прысвечана шмат даследчых літаратуразнаўчых прац не толькі ў нас, але і ў братняй Украіне, дзе шчыра ганарацца тым, што і на іх зямлі ішло грамадзянскае і паэтычнае станаўленне класіка беларускай літаратуры, Чалавека з вялікай літары.
Меню
Где в мармарисе можно купить филе лосося oyster.market.
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Где в мармарисе можно купить филе лосося oyster.market.
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi
Где в мармарисе можно купить филе лосося oyster.market.

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.