Серада, 08.05.2024, 13:31

КУШНЕРСТВА

Галоўная »
КУШНЕРСТВА — промысел па апрацоўцы аўчын і шкурак пушных звяроў. У народным кушнерстве галоўнае месца займаў выраб аўчын для пашыву зімовага адзення — кажухоў, паўкажухоў, шапак. Апрацоўка шкурак упаляваных пушных звяроў (зайца, вавёркі, лісы, куніцы, тхара і інш.) мела другараднае значэнне. Футры выкарыстоўваліся для шапак, каўняроў. Тэхналагічны працэс традыцыйнага кушнерства ўключае некалькі паслядоўных аперацый (адмочванне, мяздрэнне, квашанне, мякчэнне, дубленне). Адмочаную ў вадзе авечую шкуру ачышчалі ад мяздры (мяздравалі) на нахіленай паўкруглай дошцы на дзвюх ножках (калодзе) звычайнай касой, выкарыстоўвалі і скоблю (струг). Пасля прасушвання шкуру заквашвалі (каб яе размякчыць і засцерагчы ад гніення) у «квасе» — кіслым растворы жытняй ці аўсянай мукі з соллю. Вядомы два спосабы квашання: акуначны («акун»; акуналі ў чан з хлебным растворам) і намазны («намазь»), калі бахтарму намазвалі кіслым цестам — рошчынай. Шкуры мякчылі драўляным або жалезным крукам (ключом).

Дубленне аўчын пачало практыкавацца з 1830-х г., аднак пашырылася толькі ў канцы ХІХ ст. Нават у пачатку ХХ ст. побач з дубленымі кажухамі светла-карычневага колеру шырока бытавалі белыя нядубленыя (ад намакання і вільгаці яны пры высыханні станавіліся цвёрдымі і ломкімі, таму селянін паверх нядубленага кажуха надзяваў зімой суконную світу або палатняны «насоў» ). У пачатку ХХ ст. аўчыны пачалі фарбаваць хімічнымі рэчывамі ў карычневы ці чорны колеры. Ідэнтычнымі былі асноўныя тэхналагічныя прыёмы і пры апрацоўцы шкурак пушных звяроў. Аднак прылады працы мелі некаторую спецыфіку. Для сушкі і расцягвання шкурак ужывалася дошка-канёк, для мяздрэння, акрамя звычайнай касы, — каса з донцам (сядзеннем) або галіца.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі вытворчасць бытавала ў выглядзе хатняга промыслу, арцеляў і дзяржаўных прадпрыемстваў. У гады першых пяцігодак створана дзяржаўная футравая прамысловасць, дзе выкарыстоўваліся лепшыя народныя традыцыі. У пасляваенны перыяд кушнерскае рамяство прыйшло ў заняпад. У 1980-я г. ў рэспубліцы дзейнічаюць буйныя прадпрыемствы — Віцебскі футравы камбінат, Бабруйская футравая фабрыка і інш. У наш час у некаторых раёнах мясцовыя жыхары вырабляюць аўчыны і футры на асабістыя патрэбы.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [467]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 9
Гасцей: 9
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.