Субота, 27.07.2024, 03:22

КАЖУХ

Галоўная »
КАЖУХ – верхняе зімовае адзенне з аўчынаў. Шылі з нядубленых (пазней – з вырабленых) аўчынаў жоўта-карычневага вохрыстага, вохрыста-цаглянага, радзей белага колераў. У Беларусі паводле крою кажухі канца XIX – пачатку XX ст. падзяліліся на 3 групы: прамога крою – спінка і крыссё прамыя, вялікі адкладны каўнер, апуха ўздоўж верхняга крыса і па нізе прыталены (пашыраны ў Падняпроўі, Цэнтральнай Беларусі, Паазер'і) – спінка адразная (ніжняя частка ў зборкі), верхняе крысо, ніз і рукавы абшытыя паскам аўчыны воўнай наверх; з «вусам» (характэрны для Палесся) – спінка прамая (часцей суцэльная), у таліі звужаная, па баках ад таліі ўшытыя шырокія кліны («вусы»), невялікі стаяча-адкладны каўнер-апуха.

кажух
Кажух. Лунінецкі раён. 1950-я гады

Святочныя кажухі багата аздаблялі нашыўкамі паскаў аўчынаў белай ці чорнай воўнай наверх, паскамі і лапікамі чырвонага або блакітнага сукна, тонкай нафарбаванай скуры, плеценымі тасёмкамі-паяскамі, аднаколерным ці пярэстым (плеценым коскай) шнуром, кутасамі, выплеценымі з скуры гузікамі, вышыўкай гладдзю, «козлікам». Рознаколерны раслінны арнамент вышывалі ніткамі мулінэ, самапрадзенай воўны.

Сярод традыцыйных кажухоў мастацкім аздабленнем, дасканаласцю крою і шытва вылучаюцца мотальскія, магілёўскія і калінкавіцкія кажухі.

Кароткі кажушок (да каленяў) называюць паўкажушком.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 38
Гасцей: 38
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.