Пятніца, 26.04.2024, 04:38

КВАШАНІНА, халадзец, студзень

Галоўная »
КВАШАНІНА, халадзец, студзень – традыцыйная мясная страва, звычайна са свініны. Лакальныя назвы квашэліна, дрыгва, застудзіны, юха. Свіныя ногі, хвост, часткі галавы (лыч, вушы) чысцяць, мыюць, сякуць на кавалкі, вараць у падсоленай вадзе. Дадаюць моркву, цыбулю, у наш час таксама перац і лаўровы ліст. Вараць доўга, каб мяса ўпарылася і адстала ад касцей. Потым яго вымаюць, выбіраюць з яго косці, рэжуць, дадаюць дробна пакрышаны сыры часнок. Раскладваюць па місках, заліваюць працэджаным булёнам (юшкай) і ставяць у халоднае месца, каб застыла. Пасыпаюць кропам, пятрушкай, перцам, ядуць з хрэнам, гарчыцай. Раней гатавалася на вяселле ды іншыя святы. Вядомая па ўсёй Беларусі.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.