КВАСОЎКА — кіслая, рэдкая крупяная страва, прыгатаваная на хлебным або бярозавым
квасе, часам — на сыроватцы (Тураўшчына). У некаторых мясцовасцях вядома пад назвай квасавіца. Маглі варыць са свежымі або сухімі ягадамі, сухімі яблыкамі, грушамі. Дадавалі крупы і падсалоджвалі. Вядома на Гомельшчыне.