КВАТАРАЎСКАЯ КАПЛІЦА МАЦІ БОЖАЙ МІЛАСЭРНАЙГалоўная »
КВАТАРАЎСКАЯ КАПЛІЦА МАЦІ БОЖАЙ МІЛАСЭРНАЙ размяшчаецца ў вёсцы Кватары Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудавана ў 1997 г. з цэглы.
Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам, завершаным над трохвугольным франтонам фасада чатырохграннай шатровай вежачкай. Уваход вырашаны двухсхільным казырком на кранштэйнах. Сцены крапаваны лапаткамі, рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|