Аўторак, 19.03.2024, 05:27

ВЕЖА

Галоўная »
ВЕЖА – збудаванне, што архітэктурна ўзвышаецца над асноўнай пабудоваю. Бываюць самых розных формаў, завяршаюцца таксама па-рознаму (шатры, у купалы і інш.).

вежа, Камянецкая вежа
Камянецкая вежа

Яны ўзніклі ў глыбокай старажытнасці як абарончыя і сігнальныя збудаванні, а пасля паступова сталі важным элементам кампазіцыі грамадскіх і культавых будынкаў. Шырока распаўсюджваліся ў Сярэдневеччы. На беларускіх землях абарончыя драўляныя вежы ўзводзіліся на гарадзішчах ранняга жалезнага веку (в.Валадарск Рэчыцкага раёна). У 2-й палове XIII ст. пабудаваны першыя мураваныя вежы – данжоны (Камянецкая, Брэсцкая, Тураўская вежы). З XIV ст. мураваныя 4-гранныя вежы, злучаныя з абарончымі сценамі, пачалі выдзяляцца ў замках (Лідскі, Крэўскі замкі), мелі жылыя, гаспадарчыя, культавыя (капліцы) памяшканні. У замках ХV – ХVІІ стст. вежы выйшлі за плоскасці сцен і сталі галоўнымі апорнымі мясцінамі абароны, пабольшала іхняя колькасць (у Наваградскім замку ў XVI ст. было 7, у Полацкіх замках – 9, у Віцебскіх замках у сярэдзіне XVII ст. – каля 30). У большасці беларускіх замкаў ХVІ – ХVІІ стст. вежы драўляныя, у некаторых мелі дрэва-мураваную канструкцыю (у Віцебску, Оршы). Мураваныя замкавыя вежы ў архітэктуры стыляў готыкі і рэнесансу аздабляліся сістэмай нішаў, паяскоў і іншымі элементамі дэкору. Заглыбленыя часткі сцен бяліліся вапнай, выступы мелі натуральны колер чырвонай цаглянай муроўкі, што стварала 2-колернае вырашэнне фасадаў, найбольш цікавае ў архітэктуры Мірскага замка. Розныя па аб'ёме і форме называліся па-свойму – «бычкі», круглікі, васмерыкі. Сцены абарончых вежаў прарэзваліся байніцамі, амбразурамі і інш.

Адметны тып вежаў – брама, у ніжнім ярусе якой быў праезд у горад, замак, манастыр і інш., у верхніх размяшчаліся абарончыя, гаспадарчыя, культавыя памяшканні. У XVIII – пачатку XX ст. вежы як архітэктурнае збудаванне пачалі выкарыстоўваць у палацава-паркавых ансамблях, у манастырах і кляштарах.

У беларускім дойлідстве вежы розных відаў служылі і элементам кампазіцыі ратуш (Магілёўская, Віцебская). У 2-й пал. XIX – пачатку XX ст. пабудаваны воданапорныя вежы з рысамі стыляў псеўдарускага, несапраўднай готыкі, «мадэрн» і інш. у Гродне, Бабруйску, Магілёве, Гомелі, Мінску. У сучаснай беларускай архітэктуры вежападобныя кампазіцыі таксама прысутнічаюць у горадабудаўніцтве (ансамбль Прывакзальнай плошчы ў Мінску). Ёсць жылыя дамы, прамысловыя, сельскагаспадарчыя пабудовы вежавага тыпу.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1378]
Здарэнні [459]
Грамадства [463]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.