Субота, 27.07.2024, 04:06

«ЛАНЦУГ»

Галоўная »
«ЛАНЦУГ» – традыцыйны танец. Музычны памер 2/4, 4/4. Тэмп ад павольнага да ўмерана хуткага. Выканаўцы (мужчыны і жанчыны) браліся за паднятыя ўгору рукі і станавіліся кругам (часам паўкругам ці лініяй). Той, хто вадзіў, не разрываючы ланцуг з рук, праходзіў (а за ім і астатнія танцоры) праз «вароты» — пад рукамі апошняй пары. Апошні выканаўца, калі ўсе праходзілі пад яго рукой, паварочваўся на месцы, а сваю правую руку, сагнутую ў локці і злучаную з рукой партнёра, клаў далонню на сваё левае плячо. Ланцужок тым часам па чарзе праходзіў пад рукамі наступных пар, і паступова кожны выканаўца прымаў падобную позу. Калі ўсе танцоры перапляталіся рукамі і выстройваліся ў адну лінію, той, хто вадзіў, пачынаў рухацца ў адваротным парадку — «расплятаў ланцуг» — пакуль не выводзіў усіх на зыходную пазіцыю.

Сустракаецца «ланцуг» як адна з фігур кадрылі. Напрыклад, у в.Чарнава Чэрвеньскага раёна ў калене «ланцуг» выканаўцы станавіліся ў 2 рады (юнакі насупраць дзяўчат). Юнакі падыходзілі да дзяўчат, выбіралі партнёрку, выконвалі павароты ў парах на 360, а калі вярталіся на месца, 2 разы прытупвалі нагой, дзяўчаты паварочваліся вакол сябе. Потым калена «ланцуга» паўтаралася, але са зменай партнёраў. «Ланцуг» бытуе ў Мінскай, Віцебскай і Гродзенскай абласцях.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 48
Гасцей: 48
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.