Субота, 19.05.2012, 07:30

ЛЕГЕНДА


ЛЕГЕНДА (ад лац. Iegenda літаральна тэкст, які павінен быць прачытаны) — народны празаічны фальклорны і літаратурны жанр, у аснове якога фантастычная з'ява або вобраз, што падаюцца як верагодныя. Рэальныя падзеі цесна пераплятаюцца з фантастычнымі матывамі і ўтвараюць мастацкае адзінства, дзе дамінуе незвычайнае. Характэрная рыса — імкненне выдаць фантастычнае за сапраўднае — вызначае яе будову і паэтыку, багацце мастацка-выяўленчых сродкаў, і сюжэтную завершанасць або эпізадычнасць.

У сярэднія вякі легендай называлі жыціе святога. Паступова назва пашырылася на ўсе маральна-павучальныя рэлігійныя апавяданні. Шмат народных легендаў існавала аб дзеяннях святых, вандраванні Хрыста.

Сярод фальклорных легендаў найбольш старажытныя касмаганічныя — пра стварэнне сусвету, Зямлі, Сонца, зорак і інш. Яны ўзніклі ў дахрысціянскі перыяд, пазней паступова змяняліся пад уплывам біблейскіх пастулатаў. Этыялагічныя легенды тлумачаць паходжанне жывёльнага свету, тапанімічныя — узнікненне пэўных гарадоў, вёсак, рэк, азёраў, урочышчаў і іх назваў, этнаганічныя апавядаюць пра паходжанне народаў, плямёнаў і інш. Гістарычныя і гераічныя апавядаюць пра важныя падзеі, подзвігі вядомых асобаў (Т.Касцюшку, Айчынную вайну 1812 г., К.Заслонава і інш.).

Сюжэты, матывы і вобразы легендаў выкарыстоўвалі ў сваіх творах В.Гётэ, А.Пушкін, А.Талстой ды інш., з беларускіх аўтараў — Янка Купала (паэмы «Магіла льва», «Сон на кургане»), Якуб Колас (верш «Як Янка забагацеў»), М.Багдановіч (верш «Страцім-Лебедзь») і інш. Назва легенда пашыраецца цяпер на літаратурныя творы, што ўвасобілі мастацкую выдумку пісьменніка пра гераічныя подзвігі вядомай асобы або падзеі, дакументальна не пацверджаныя.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [182]
Каталог файлаў [66]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [83]
Культура [86]
Адукацыя [4]
Спорт [17]
Здарэнні [8]
Грамадства [65]
Эканоміка [3]
Транспарт [30]
Блог [6]
Каляндар
«  Май 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi
Актуальные новости спорта. Ежедневно обновляемая лента фактов на бесплатном бизнес-портале!

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.