Чацвер, 02.05.2024, 15:18

ЛЕЛЬЧЫЦКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ

Галоўная »
ЛЕЛЬЧЫЦКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ заснаваны паводле рашэння Лельчыцкага раённага Савета народных дэпутатаў ад 26.10.1989 г. Адкрыты для наведвальнікаў 01.01.1990 г. Першымі кіраўнікамі былі У.А.Флёрко, Д.С.Жук, Л.У.Астаповіч. У 2007 г. музей узначаліла A.С.Платонава. Асноўны фонд музея (2008) налічвае 1628 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 1195 адзінак. Плошча экспазіцыі 170 м².

Лельчицы, Лельчыцы

Вялікую каштоўнасць уяўляюць калекцыі этнаграфіі, археалогіі, самавараў ХІХ — ХХ ст., узораў узбраення часоў Вялікай Айчыннай вайны і інш. Экспазіцыя размешчана ў 4 залах. У зале этнаграфіі, экспазіцыя якой уяўляе сялянскую хату, прадстаўлены прадметы побыту, характэрныя для Палесся (кросны, ступы, жорны і інш.), калекцыі ручнікоў, тканых посцілак, вышыванак ХІХ — пачатку ХХ ст., а таксама элементы традыцыйнага палескага касцюма. У зале Вялікай Айчыннай вайны захоўваюцца дакументы і матэрыялы аб партызанскім руху, дзейнасці падполля, злучэннях украінскіх і малдаўскіх партызан, якія дзейнічалі на тэрыторыі раёна, пра воінаў-землякоў, у тым ліку пра Героя Савецкага Саюза М.П.Сыдзько, камандзіра партызанскага атрада І.А.Коласа, камандзіра Лельчыцкай партызанскай брыгады К.М.Дамброўскага і інш. Сярод экспанатаў картасхема партызанскага руху на тэрыторыі Лельчыцкага раёна, карта вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікоў, баявыя ўзнагароды.

Экспазіцыя залы гісторыі раёна носіць назву «Мы з вякоў...». У ёй прадстаўлены прадметы (крамянёвыя прылады працы, наканечнікі стрэл ІІІ — ІІ-га тыс. да нашай эры), знойдзеныя пры археалагічных раскопках на тэрыторыі раёна; папяровыя банкноты часоў Расійскай імперыі, карты, на якіх упершыню паказаны населеныя пункты Лельчыцкага раёна; дакументы і матэрыялы пра пасляваеннае аднаўленне і развіццё прамысловасці і культуры раёна.

У зале мастацтва рэгулярна праводзяцца выстаўкі рознай тэматыкі: «Персанажы Пекінскай оперы», «Францыск Скарына і яго час», «Лінія Сталіна», «Палёт фантазіі» і інш. Штомесячна супрацоўнікі музея арганізуюць экскурсіі, музейныя святы, тэматычныя вечары, конкурсы, лекцыі і інш.

Адрас: 247840, Гомельская вобласць, г.п.Лельчыцы, вул.Чырвонаармейская, 1
Тэлефон: 8-(02356)-2-13-23
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [470]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 14
Гасцей: 14
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.