Субота, 19.05.2012, 07:36

«ЛЯВОНІХА»


«ЛЯВОНІХА» — традыцыйны танец. Музычны памер 2/4. Тэмп хуткі. Традыцыйная «Лявоніха» — парна-масавы танец, які выконваўся вялікай колькасцю пар. Харэаграфічная кампазіцыя складалася з традыцыйных малюнкаў (круг, зорачка, змейка, шэн, варотцы і г. д.), з розных пераходаў парамі або лініямі са зменай партнёраў і кружэннем у парах, узяўшыся пад рукі. На вяселлі «Лявоніха» была галоўным танцам, а на вячорках выконвалася пасля «Лянцея» і суправаджалася разнастайнымі жартоўнымі прыпеўкамі, напрыклад:
А Лявоніха не ладна была,
Нямытую мне кашульку дала.
He мытую, не качаную,
У суседа пазычаную.
лявоніха
"Лявоніха". Выконваюць удзельнікі фальклорнага калектыву
з вёскі Малочкі Пружанскага раёна


Акрамя традыцыйнай «Лявоніхі», сустракаюцца і іншыя харэаграфічныя варыянты. Так, у в.Галачоўка Чавускага раёна «Лявоніху» танцавалі жанчыны ўпрысядкі (далонню правай рукі ўпіраліся ў падбародак, а локаць апускалі на правае калена, левая рука была адвольна апушчана і дапамагала руху). Танец насіў жартоўна-ігравы характар. У в.Дубнякі Кіраўскага раёна «Лявоніху» танцавалі зачэпліваючы нагой за нагу. Своеасаблівы варыянт «Лявоніхі» бытаваў у в.Паложына Бярэзінскага раёна. Юнакі і дзяўчаты браліся за рукі і станавіліся кругам. Затым дзяўчаты, апіраючыся на абцасы у цэнтры круга і на выцягнутыя рукі юнакоў, якія раскручвалі круг, на абцасах ішлі следам за імі. У г.п.Любча Навагрудскага раёна «Лявоніху» пачыналі танцаваць юнакі: адзін за другім выходзілі ў круг, кожны выбіраў сабе дзяўчыну ў пару і паклонам запрашаў яе танцаваць. Тым часам дзяўчаты спявалі жартоўныя прыпеўкі:
Хадзі не хадзі, твая не буду.
Выйду за вароты, цябе забуду.

У некаторых рэгіёнах «Лявоніха» выконвалася як сольны танец. Выканаўцы па аднаму выходзілі ў сярэдзіну круга і танцавалі, хто як мог. Рухі танцораў былі самымі рознымі (дробат, галоп, прытупы, просты крок, падэбаск і г.д.), суправаджаліся плясканнем у далоні.

«Лявоніха» шырока вядома па ўсёй Беларусі. Надала асаблівы нацыянальны каларыт першым беларускім балетам.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [182]
Каталог файлаў [66]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [83]
Культура [86]
Адукацыя [4]
Спорт [17]
Здарэнні [8]
Грамадства [65]
Эканоміка [3]
Транспарт [30]
Блог [6]
Каляндар
«  Май 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.