Субота, 04.05.2024, 18:58

ЛЁЗНА

Галоўная »
ЛЁЗНА – гарадскі пасёлак, цэнтр Лёзненскага раёна. На р.Мошна, чыгуначная станцыя на лініі Віцебск – Смаленск. За 40 км на паўночны ўсход ад Віцебска. Аўтадарогамі звязаны з Віцебскам, Смаленскам, Янавічамі, Арэхаўскам. Насельніцтва 6678 чалавек (2008).

Лёзна
Лёзна
Герб і сцяг Лёзна

Заснаванае ў 1-й палове XVII ст. Агінскімі. З 1772 г. мястэчка ў складзе Расіі, цэнтр воласці Аршанскага павета. У 1786 г. Агінскімі была пабудавана мураваная ўніяцкая (пазней стала праваслаўнай) царква (разбураная ў 1961-я гг.).

Лёзна
Уніяцкая царква Уваскрашэння Хрыстова.
Знішчана ў 1961 годзе


Пад час вайны 1812 г. у Лёзне 2 тыдні стаяў 3-ці корпус маршала М.Нея.

Лёзна
Бівак у Лёзне, 4 жніўня 1812 г. Малюнак Х.В.Фабэра дзю Фора

Лёзна
Лёзна, 9 жніўня 1812 г.  Малюнак Х.В.Фабэра дзю Фора

У XIX – пачатку XX ст. прыватнаўласніцкае мястэчка. 2474 жыхары (1897 г.), 11 цагляных і больш за 1100 драўляных будынкаў, 2 млыны, 2 вучылішчы, прыёмны пакой.

Тады ж тут праводзіліся 4 кірмашы на год, былі развіты сталярнае, сукнавальнае, гарбарнае, кравецкае рамёствы.

У 1866 – 1867 гг. быў адкрыты рух па Рыга-Арлоўскай чыгунцы, што прайшла праз мястэчка, у Лёзне пабудавана чыгуначная станцыя. У 1865 г. адкрыта народнае вучылішча, а ў 1875 г. пры чыгуначнай станцыі пачала дзейнічаць царкоўна-прыходская школа, у 1887 г. рэарганізаваная ў 4-класнае народнае вучылішча. У 1880-я гг. у Лёзне было 26 крамаў, размяшчалася валасное праўленне, працавала бальніца.

Лёзна
Чыгуначная станцыя Лёзна

У 1919 г. Лёзна ўвайшло ў склад РСФСР, з 1924 г. – у БССР, стала цэнтрам Лёзненскага раёна. З 27 верасня 1938 г. – гарадскі пасёлак. 17 ліпеня 1941 г. акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, было спалена. 8 кастрычніка 1943 г. пасёлак вызвалены.

Радзіма мастака Марка Шагала.

Лёзна
Будынак дома культуры.
Раней на гэтым месцы стаяў дом, у якім жыў Марк Шагал


Цэнтр сучаснага Лёзна забудаваны 3-5-павярховымі цаглянымі будынкамі, ва ўсходняй частцы створаны мікрараён з 3-5-павярховых жылых дамоў, вядзецца катэджавае будаўніцтва.

Лёзна
Новая праваслаўная царква ў Лёзне

У 1963 г. на базе харавога калектыву медработнікаў раённай бальніцы створаны Лёзненскі хор Дома культуры (у 1983 г. нададзена званне народны). Выконвае 4-галосыя творы, манера выканання народная, у рэпертуары апрацоўкі народных песень, творы беларускіх кампазітараў.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1394]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.