Субота, 19.05.2012, 07:36

«ЛЮСТРА»


«ЛЮСТРА» — традыцыйны танец. У некаторых мясцовасцях называўся «Люстэрка». Захаваў сувязь з карагодам. Музычны памер 2/4. Тэмп жвавы. На Гродзеншчыне ўдзельнікі, узяўшыся за рукі і стварыўшы круг, рытмізаваным крокам беглі то ў адзін бок, то ў другі. Спыняліся для таго, каб саліст, які стаяў у цэнтры, выбраў каго-небудзь з удзельнікаў на сваё месца. Канчаўся танец тым, што выканаўцы павольна сыходзіліся ў цэнтры круга, потым вярталіся на свае месцы і ўздымалі ўгору злучаныя рукі. На Магілёўшчыне «Люстэрка» існавала ў выглядзе карагода, які паступова пераходзіў у танец з пацалункамі і рознымі жартамі. Дзе-нідзе саліст танцаваў імправізавана. Пашырана было «Люстэрка» ў выглядзе фігур кадрылі.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [182]
Каталог файлаў [66]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [83]
Культура [86]
Адукацыя [4]
Спорт [17]
Здарэнні [8]
Грамадства [65]
Эканоміка [3]
Транспарт [30]
Блог [6]
Каляндар
«  Май 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.