ЛОТВІЦКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ЛОТВІЦКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на могілках у вёсцы Лотвічы Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пабудавана ў канцы 19 ст. з цэглы як пахавальня.
Помнік архаічнага накірунку архітэктуры гістарызму. Вырашана ў выглядзе чатырохграннай піраміды, пад якой скляпеністая крыпта.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|