ЛУКОНІЦКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ЛУКОНІЦКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на могілках за касцёлам у вёсцы Луконіца Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудавана ў 19 ст. з цэглы і бутавага каменю як пахавальня Пяркоўскіх. У паўзруйнаваным стане.
Помнік позняга класіцызму. Кампактны прамавугольны ў плане будынак пад двухсхільным дахам (не захаваўся) з трохвугольным франтонам на фасадзе. Плоскасны фасад прарэзаны шырокім прамавугольным уваходным праёмам.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|