МАДУЛЬЁН,
мадыльён (франц. modillion ад італьян. modiglionе) — архітэктурная дэталь тыпу кранштэйна, якая падтрымлівае вынасную пліту ўвянчальнага
карніза, пераважна ў ордэрнай архітэктуры. Часам адыгрывае дэкаратыўную ролю (на будынку былой мужчынскай гімназіі ў Гомелі і інш.).