Субота, 27.04.2024, 04:59

МАДЖАРСКІЯ, Мажарскія, Мaдзьярскія

Галоўная »
МАДЖАРСКІЯ, Мажарскія, Мaдзьярскія — майстры-ткачы 18 — пачатку 19 cтст.; бацька і сын. Арандатары Слуцкай фабрыкі князёў Радзівілаў, на якой вырабляліся слуцкія паясы.

Ян (сапр. Маджаранц Аванес; 1-я палова 18 ст., Стамбул — каля 1800 г.), кіраўнік Нясвіжскай мануфактуры шаўковых паясоў і Слуцкай мануфактуры шаўковых паясоў, мастак-картаньер, ткач. Сын венгра і армянкі. Ткацкаму рамяству вучыўся ў Стамбуле. У Рэч Паспалітую прыехаў да 1757 г. Спачатку жыў у Станіславе (цяпер г.Івана-Франкоўск, Украіна). У 1758 г. запрошаны М.К.Радзівілам Рыбанькам у Нясвіж. У 1761 г. уцёк у Броды, дзе быў адшуканы і вернуты назад. Каля 1767 г. пераехаў у Слуцк, наладзіў мануфактуру, на якой у тым жа годзе выпусціў больш за 200 паясоў. Распрацаваў асноўныя тыпы дэкору канцоў паясоў: «карумфілевыя», «сухарыкавыя», «вянкова-медальённыя» і інш. Вырабленыя ў перыяд яго кіраўніцтва паясы пазначаны меткамі: у 1767-76 — Sluck, Me fecit/ Sluciae, Me fecit/ Slutiae, y 1776-80 — Me fecit/ sluciae Joannes Madzaiski. Каля 1780 г. пeрадаў пасаду сыну Лявону. Апошнія звесткі датуюцца 1796 г.

Лявон (каля 1740 — 1811 гг.), мастак-тэкстыльшчык і ткач. Ткацкай справе вучыўся ў бацькі. Каля 1780 г. стаў кіраўніком і арандатарам Слуцкай мануфактуры. Стварыў новую сістэму дэкаратыўнага аздаблення сярэдніх частак паясоў са складанай арнаменталізацыяй і яркай шматколернасцю і т.зв. «пазітыўкі» — сярэбрана-зялёныя паясы з аздабленнем канцоў гербамі ВКЛ. У 1780 — 1807 гг. паясы пазначаў меткамі: СЛУЦК, ВЬ ГРАДЕ/СЛУЦКЕ, ЛЕО МА/МАЖАРСКІЙ ВЬ ГРАДЕ/СЛУЦКЕ. У канцы 1790 г. набілітаваны, у 1791 г. атрымаў герб «Дар». З 1792 г. ротмістар Навагрудскага ваяводства і каралеўскі камергер. У 1807 г. адмовіўся ад арэнды мануфактуры. Пахаваны ў Слуцкім касцёле бернардзінцаў.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.