Субота, 04.05.2024, 19:25

МАГІЛЁЎСКАЯ ДРУКАРНЯ

Галоўная »
МАГІЛЁЎСКАЯ ДРУКАРНЯ, Магілёўская кансісторская друкарня, Магілёўская прыдворная друкарня існавала ў 1774 — 1844 гг. у Магілёве. Заснаваны біскупам С.Л.Богушам-Сестранцэвічам пры рымска-каталіцкай кансісторыі. Напачатку размяшчалася ў Магілёўскім касцёле кармелітаў, потым у прыгарадным палацы Богуша-Сестранцэвіча ў Пячэрску.

У 1776 г. Магілёўская друкарня атрымала дазвол на выданне кніг на рускай мове, што паклала пачатак кнігадрукаванню грамадзянскім шрыфтам на Беларусі. Паводле ўказа Кацярыны II 1780 г. друкарня была абавязана публікаваць афіцыйныя матэрыялы, т.ч. яна выконвала функцыі губернскай друкарні да адкрыцця ў 1833 г. Магілёўскай губернскай друкарні. Вядома больш за 60 назваў выданняў Магілёўскай друкарні, у т.л. 43 на польскай, 12 на лацінскай, 8 на рускай, па 1 на нямецкай і французскай мовах. Сярод іх: «Кароткая французская граматыка» (1784 г., 1796 г.); даведачная літаратура — «Каляндар беларускіх намесніцтваў на 1783» (1782), «Беларускія календары» (1784-95), «Дырэкторыумы» (царкоўныя календары, якія змяшчалі спісы парафій і духавенства Магілёўскай рымска-каталіцкай епархіі за 1807-44 гг.); афіцыйнае выданні — «Трактат Вечнага міру і сяброўства» (1792), «Установы для кіравання губерняй» (1774, 1777, 1795); навуковыя працы — «Аб Заходняй Русі» (1793) і «Аб паходжанні сарматаў і славян» (1810) Богуша-Сестранцэвіча, трактат «Тры кнігі аб паэтычным мастацтве» (1786) Ф.Пракаповіча; мастацкія творы — трагедыя «Гіцыя ў Таўрыдзе» (1783) Богуша-Сестранцэвіча, яго вершы і прамовы, «Вандроўны турак» (1789 г., польскі пераклад «Гісторыі Сіндбада-Марахода»).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1394]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 9
Гасцей: 9
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.