Субота, 04.05.2024, 13:56

МАГІЛЁЎСКАЯ ГУБЕРНСКАЯ ДРУКАРНЯ

Галоўная »
МАГІЛЁЎСКАЯ ГУБЕРНСКАЯ ДРУКАРНЯ дзейнічала ў 1833 — 1917 гг. у Магілёве пры губернскім праўленні. У 1846 г. ёй перададзена абсталяванне кансісторскай друкарні (глядзіце Магілёўская друкарня). Друкавалася газета «Могилевские губернские ведомости», штогадовыя даведнікі «Агляд Магілёўскай губерні» (1879 — 1915 гг.) і «Памятныя кніжкі Магілёўскай губерні» (1861 — 1916 гг.), афіцыйныя матэрыялы губернскага праўлення, матэрыялы мясцовых дзяржаўных устаноў і грамадскіх арганізацый і інш.

У 1853-55 гг. выдадзена першая кніга «Магілёўская флора» Р.Пабо і К.А.Чалоўскага. Сістэматычнае кнігадрукаванне пачалося з 1861 г. Усяго выдадзена каля 217 назваў кніг, пераважна свецкай тэматыкі (мастацкія, навуковыя, даведачныя і інш.) на рускай мове (рэлігіёзная літаратура складала 4,6% ад агульнай колькасці). Сярод выданняў краязнаўчыя працы па гісторыі, археалогіі і этнаграфіі: «Гістарычны нарыс Магілёўскай губерні» М.В.Фурсава (1882), «Дзённік курганных раскопак, зробленых ... на працягу лета 1892 г. ў паветах Рагачоўскім, Быхаўскім, Клімавіцкім, Чэрыкаўскім і Мсціслаўскім» Фурсава і С.Ю.Чалоўскага (1892), «З хронікі г.Магілёва за час з 1706-09 гг. » (1904), «Бялыніцкі Раства-Багародзіцкі манастыр» Ф.А.Жудро (1911), «Гістарычная даведка Магілёўскай мужчынскай гімназіі, 1809 — 1909» М.П.Сазонава (1909), збор гістарычных матэрыялаў «Магілёўская даўніна», «Спроба апісання Магілёўскай губерні...» пад рэдакцыяй А.Дамбавецкага (кн. 1—3, 1882-84 гг.), «Вясельныя песні беларускія» Дамбавецкага (1884), «Беларускі зборнік» Е.Раманава (вып. 6, 1901 г.), «Кароткая даведка аб пяцідзесяцігадовым існаванні Магілёўскай жаночай гімназіі (1865 — 1915 гг.)» (1915) і інш. На беларускай мове надрукавана кніга «Тарас на Парнасе і іншыя беларускія вершы» (1900-02 гг.).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [471]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.