Пятніца, 26.04.2024, 14:22

МАГІЛЬНЯНСКАЯ БІТВА 1284 г.

Галоўная »
МАГІЛЬНЯНСКАЯ БІТВА 1284 г. паводле беларуска-літоўскіх летапісаў, адбылася каля в.Магільна (Уздзенскі раён Мінскай вобласці) на р.Нёман паміж вялікім князем літоўскім Рынгольдам і кааліцыяй рускіх князёў (Святаславам кіеўскім, Львом уладзімірскім, Дзмітрыем друцкім), якія ў саюзе з татарамі хацелі «знову Литву под ярмо першое... привести».

На баку Рынгольда акрамя літоўцаў удзельнічала і «свая Русь». Бітва працягвалася з ранку да вечара і скончылася на карысць Рынгольда. Кааліцыя рускіх князёў і татар панесла страты ў 40 тыс. чалавек, у палон трапіла 1 тыс. чалавек. Страты войска Рынгольда склалі 700 чалавек забітымі і 200 параненымі.

Іншыя крыніцы не пацвярджаюць існаванне князёў, якія ўдзельнічалі ў бітве. У паданні пра паўлегендарную Магільнянскую бітву адлюстраваліся рэальныя напады татар і паўднёва-рускіх князёў у 13 ст. на BKЛ.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.