МАШЭКА – герой беларускага народнага падання; змагар супраць сацыяльнай несправядлівасці, высакародны разбойнік. Паводле падання каля магілы Машэкі ўзнік г.
Магілёў.
Фальклорны сюжэт пра асобу творча выкарыстаў у рамантычным стылі Янка Купала ў паэме «Магіла льва». Да вобраза героя падання звярталіся Е.Міровіч, В.Вольскі (п'есы «Машэка»), У.Караткевіч (
балада «Машэка»). Паводле паэмы Янкі Купалы і п'есы Е.Міровіча Р.Пукст напісаў оперу «Машэка».