Аўторак, 07.05.2024, 07:09

МАЖЭЙКА Зінаіда Якаўлеўна

Галоўная »
МАЖЭЙКА Зінаіда Якаўлеўна (н. 06.12.1933, г.Орша) — беларускі этнамузыказнаўца, кандыдат мастацтвазнаўства (1971), заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1987). З 1962 г. працавала ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (пазней — НАН Беларусі).

Распрацоўвае тэарэтычныя праблемы сістэмнай тыпалогіі і мелагеаграфіі песенных жанраў, метадалогію арэальных даследаванняў, экалагічныя праблемы традыцыйнай культуры (цэнтральная тэма — фальклор і сучаснасць). Музыказнаўчы аспект у яе працах арганічна спалучаецца з мастацтвазнаўчым, гістарычным, этнаграфічным, сацыялагічным. У галіне практычнай фалькларыстыкі — прапаганда аўтэнтычных песенных формаў на навуковым узроўні: арганізацыя музычна-этнаграфічных канцэртаў (у т.л. на 7-м Міжнародным музычным кангрэсе ў Маскве, 1971 г.), выпуск грампласцінак (сярод іх «Музычны фальклор Беларускага Палесся», выдадзены ЮНЕСКА ў серыі «Музычны атлас народаў свету», 1982), стварэнне сцэнарыя ў навукова-папулярных музычна-этнаграфічных фільмаў («Палескія калядкі», 1972 г.; «Галасы вякоў», 1979 г.; «Памяць стагоддзяў», 1982 г.; «Палескія вяселлі», 1986 г.). Выступала з дакладамі на міжнародных навуковых канферэнцыях у Мінску, Маскве, Таліне, у Балгарыі, Югаславіі. З 1972 г. — член бюро Усесаюзнай фальклорнай камісіі Саюза кампазітараў СССР, з 1987 г. — старшыня фальклорнай камісіі Саюза кампазітараў БССР. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994).

Крыніца: "Краязнаўчая газета" № 11 (412) сакавік 2012 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [467]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.