МАЗУРКА (польск. mazurek, mazur, ад назвы жыхароў Мазурскага рэгіёну Польшчы) — польскі народны танец. Музычны памер 3/4 ці 3/8. Тэмп ад умеранага да хуткага. На беларускіх землях пашыраны з XIX ст., спачатку ў
горадзе, потым у вёсцы.
Можа выконвацца неабмежаванаю колькасцю параў. Асноўны малюнак — круг. Для мазуркі, што выконваецца ў Беларусі, характэрны рытмічны мяккі бег. Танец пашыраны па ўсёй Беларусі, асабліва ў Гродзенскай і Віцебскай абласцях.
Крыніца: "Краязнаўчая газета" № 11 (412) сакавік 2012 года