Серада, 08.05.2024, 20:33

МЕДАГОНКА

Галоўная »
МЕДАГОНКА — машынка для выдалення мёду з сотаў. Лакальныя назвы пушніца, цэнтрабежка. Вынайдзена ў 1865 г. чэшскім пчаляром-аматарам Ф.Грушкай. Разам са сканструяваным П.Пракаповічам рамовым вулеем і прапанаваным у 1857 г. I.Мерынгам спосабам прыгатавання штучнай вашчыны паклала пачатак сучаснаму этапу пчалярства.

медагонка, медагонкі
Медагонкі

Вядомы медагонкі розных канструкцый і мадэлей, але ўсе яны працуюць на выкарыстанні цэнтрабежнай сілы. Пры кручэнні барабана з распячатанымі сотамі мёд выпадае з каморак (чарачак) і па ўнутранай паверхні сценак корпуса (раней цэбра) сцякае ўніз, адкуль зліваецца нагбом або па краніку. Пры выкачванні мёду медагонка вашчына не псуецца і прыдатная для паўторнага выкарыстання, што эканоміць сродкі, час, палягчае працу пчол, бо на выраб толькі 400 г воску яны выдаткоўваюць ад 2 да 8 кг мёду.

Сучасныя завадскога вырабу медагонкі падзяляюцца на хордавыя (у іх рамкі з сотамі трэба паварочваць, бо мёд выкачваецца толькі з аднаго боку рамкі) і радыяльныя (адкачка ідзе адначасова з абодвух бакоў, але працягваецца даўжэй).

Медагонкі вырабляюцца на 2, 3, 4, 6, 8 і больш рамак.

Аўтар: С.Ф. Цярохін
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [467]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.