Субота, 04.05.2024, 07:11

МЕМАРЫЯЛЬНЫ КОМПЛЕКС «ЗЫСЛАЎ»

Галоўная »
МЕМАРЫЯЛЬНЫ КОМПЛЕКС «ЗЫСЛАЎ» знаходзіцца за 2 км ад в.Старасек Любанскага раёна ва ўрочышчы Зыслаў (востраў Зыслаў), дзе ў Вялікую Айчынную вайну быў цэнтр Любанска-Акцябрскай партызанскай зоны і размяшчаліся кіруючыя органы падпольнага партыйнага і партызанскага антыфашысцкага руху. Комплекс (архітэктар Г.Заборскі) адкрыты для наведвання ў 1969 г.

Мемарыяльны комплекс Зыслаў

Цэнтрам кампазіцыі з'яўляецца 14-метровы абеліск з трох вертыкальных плоскасцей з надпісамі-прысвячэннямі ў гонар падпольных Мінскіх абкомаў КП(б)Б і ЛКСМБ, Любанскіх райкомаў КП(б)Б і ЛКСМБ, штабоў партызанскага злучэння Мінскай вобласці, 25-й партызанскай брыгады імя П.К.Панамарэнкі. Побач з ім 7 узноўленых партызанскіх зямлянак. На трох брацкіх магілах, дзе пахаваны 290 савецкіх салдат і партызан, устаноўлена скульптура «Стары ў жалобе» (скульптар А.Якавенка) і 6 пліт з імёнамі загінуўшых. На месцы партызанскага аэрадрома знаходзіцца памятны знак у выглядзе вітка спіралі. Пры ўездзе і выездзе з вострава — 2 мемарыяльныя знакі накшталт факелаў.

Штогод, 3 ліпеня, у гонар вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у мемарыяльным комплексе праводзяцца сустрэчы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ладзяцца экскурсіі.

Адрас: Любанскі раён, в.Старасек (2 км на поўдзень), ур.Зыслаў
Аўтар: Н.М.Сіняк
Крыніца: Музеі Беларусі Музеи Беларуси / [рэдакцыйны савет: Г.П. Пашкоў, Л.В. Календа, М.Г. Нікіцін]. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2008. - 559 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [471]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.