Субота, 27.04.2024, 00:10

«МІНЕІ-ЧЭЦЦІ», «Штомесячныя чытанні»

Галоўная »
«МІНЕІ-ЧЭЦЦІ» (ад грэч. mеnаіоs месячны + стараж.-рус. четье — чытанне), «Штомесячныя чытанні» — царкоўна-рэлігійныя зборнікі твораў павучальнага зместу. Уключалі жыціі святых, павучанні, словы, казанні, размеркаваныя па месяцах у адпаведнасці з днямі ўшанавання царквою памяці кожнага святога. Прызначаліся для штодзённага чытання.

Узніклі ў Візантыі ў IX ст. На Русі вядомыя з XI ст., асабліва пашыраныя ў XVI ст. у сувязі з умацаваннем ідэалагічных асноваў самадзяржаўя і стварэннем культу агульнарускіх святых. З ініцыятывы маскоўскага мітрапаліта Макарыя ў 1530 — 1540-я гг. складзеныя «Вялікія Чэцці-Мінеі» ў XII ст., у якіх сабраныя творы царкоўна-апавядальнай і духоўна-павучальнай літаратуры Русі ад пачатку хрысціянства, а таксама ўключаны шэраг помнікаў старажытнарускай літаратуры. Амаль пасля кожнага жыція або казання змешчанае «Слова» айцоў царквы ці твор свецкага зместу. У складзе «Мінеі-Чэцці» дайшлі спісы найкаштоўнейшых помнікаў старажытнарускай літаратуры.

У XVII ст. на аснове макар’еўскіх «Мінеі-Чэцці» створаныя «Мінеі-Чэцці» Германа Тулупава і Іаана Мілюціна. У канцы XVII — пачатку XVIII ст. Дзімітрый Туптала (Дзімітрый Растоўскі) на аснове рускіх «Мінеі-Чэцці» і заходніх крыніцаў склаў 12-томны збор жыцій святых.

На тэрыторыі Беларусі вядомыя кнігі «Мінеі-Чэцці» Камянецкая і Жыровіцкая (XV ст.), Слуцкая (XVI ст.), Супрасльская рукапісная і друкаваная «Мінея агульная», Віленская рукапісная (усе XVII ст.).

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 6 (455), студзень 2013 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.