МІНСКІ ЦАРКОЎНА-АРХЕАЛАГІЧНЫ МУЗЕЙ створаны ў 1908 г. пры
Мінскім царкоўным гісторыка-археалагічным камітэце. Меў 1363 г. экспанаты, сярод іх рэчы рэлігійнага характару, этнаграфічныя матэрыялы, тэксты песень, паданняў і казак, манеты, рукапісныя кнігі, каля 1900 тамоў кніг і інш. Зберагаўся архіў Слуцкага Троіцкага манастыра.
У пачатку 1-й сусветнай вайны экспанаты вывезены ў Разань, у 1922 г. вернуты ў Мінск і перададзены ў
Беларускі дзяржаўны музей. Некаторыя рэчы, у т.л. рукапісы, захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь.