Субота, 27.07.2024, 03:42

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ МУЗЕЙ

Галоўная »
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ МУЗЕЙ існаваў у Мінску з 20.01.1919 г. да чэрвеня 1941 г., да 31.08.1923 г. Мінскі абласны музей. Размяшчаўся ў будынку былога архірэйскага дома. Дырэктарамі музея працавалі П.Харламповіч, Вацлаў Ластоўскі, С.Рак-Міхайлоўскі.

Аснову калекцый складалі матэрыялы Царкоўна-археалагічнага музея і Таварыства аматараў прыроды і археалогіі. Меў 5 аддзелаў: гісторыка-археалагічны, нумізматычна-сфрагістычны, этнаграфічны, мастацкі, царкоўна-археалагічны. Пры музеі працавалі архіў рукапісных дакументаў 16 — 18 ст. і навуковая бібліятэка. У 1941 г. у музеі налічвалася больш за 60 тыс. экспанатаў. Найбольшую каштоўнасць мелі рукапісныя і друкаваныя кнігі 15 — 18 ст. (друкаваная Трыёдзь 1494 г., Тураўскія мінеі-чэцці 1525 г., слоўнік П.Бярынды і інш.), дарчыя граматы 16 — 17 ст., грашовыя скарбы 10 — 18 ст., вырабы цэхавых майстроў, слуцкія паясы, абразы 15 — 19 ст., карціны беларускіх мастакоў, беларускае нацыянальнае адзенне, прадметы працы і хатняга ўжытку, ключы ад варот Бабруйскай крэпасці, шабля напалеонаўскага маршала Нэя і інш. Музей папаўняўся матэрыяламі археалагічных раскопак, этнаграфічных экспедыцый і экспанатамі, перададзенымі іншымі музеямі. У 1940-41 гг. музей папоўніўся калекцыямі артылерыйскіх гармат, рыцарскіх даспехаў 16 ст. і старажытнай агнястрэльнай і халоднай зброі з Нясвіжскага замка князёў Радзівілаў. У Вялікую Айчынную вайну разрабаваны нямецка-фашысцкімі акупантамі, большасць калекцый загінула. Уцалелыя экспанаты зберагаюцца ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 53
Гасцей: 53
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.