Субота, 27.07.2024, 05:41

«МЯДЗВЕДЗЬ»

Галоўная »
«МЯДЗВЕДЗЬ» — традыцыйны танец-гульня. Музычны памер 2/4. Тэмп умераны. Зыходнае становішча выканаўцаў: двое танцораў стаяць адзін насупраць другога, рукі апушчаны. Спачатку яны прытанцоўваюць, потым адзін з іх становіцца на карачкі («на 4 нагі») а другі садзіцца яму на спіну тварам у процілеглы бок, ахоплівае рукамі ніжняга ніжэй пояса і імкнецца падняць яго ўверх нагамі. Менавіта гэта фігура і паходзіць на ўстаўшага на дыбкі мядзведзя. Танец-гульня суправаджаўся смехам, падбухторваннем, выкрыкамі гледачоў.

Зафіксаваны ў Іванаўскім і Камянецкім раёнах.

Аўтар: А.Л. Варламаў
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.