Субота, 20.04.2024, 12:35

МОТАЛЬСКІЯ РУЧНІКІ

Галоўная »
МОТАЛЬСКІЯ РУЧНІКІ — традыцыйныя тканыя ручнікі, якія вырабляюць ткачыхі ў в.Моталь Іванаўскага раёна. Вядомы з канца 18 ст., у 2-й палове 19 ст. ў Моталі працавалі ткачы-рамеснікі.

мотальскія ручнікі
Мотальскі ручнік

мотальскі ручнік
Мотальскі ручнік

Даўжыня мотальскіх ручнікоў звычайна 210 — 240 см, шырыня 30 — 33 см. Ткуць «у елачку» пераборнай тэхнікай у 4 ніты, снуюць у 8 — 10 пасмаў. Традыцыйны колер узораў — чырвоны з чорным (у сучасных таксама з сінім, зялёным). Кампазіцыя ручнікоў 2 відаў: у адным па аснове праходзяць 2 — 3-каляровыя (у сучасных 4-каляровыя) палоскі-«коскі», у другіх — па ўтку шмат каляровых арнаментальных палосак («затканыя беражкамі»), якія перасякаюцца з каляровымі палоскамі асновы. Даўней аснова і ўток былі з ільняных нітак, а ўзор натыкалі горынню; у наш час ручнікі ткуць з ільняных, баваўняных нітак, а ўзор натыкаюць мулінэ, ірысам. Па канцах ручнікоў арнаментальны малюнак («у зубры», «у кветкі», «у лісты», «у жучкі») займае 7 — 8 см. Заканчваюцца традыцыйныя ручнікі карункамі, якія плялі з нітак асновы ўручную (у сучасных карункі вяжуць кручком).

Аўтар: М.П. Жабінская
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.