Чацвер, 02.05.2024, 03:22

МOВA МІЖНАЦЫЯНАЛЬНЫХ ЗНОСІНАЎ

Галоўная »
МOВA МІЖНАЦЫЯНАЛЬНЫХ ЗНОСІНАЎмова, якая ў шматнацыянальнай дзяржаве служыць сродкам зносінаў паміж прадстаўнікамі розных нацыянальнасцяў. Звычайна ёю становіцца тая, што з прычыны пэўных гістарычных умоваў здольная найбольш поўна выконваць такія функцыі.

Пры адначасовым функцыянаванні ў адным калектыве мовы міжнацыянальных зносінаў і роднай мовы паміж імі складваюцца такія адносіны, што ні адна з іх не выконвае ўсёй сукупнасці моўных функцыяў. У СССР моваю міжнацыянальных зносінаў была руская. Але ў многіх нацыянальных рэспубліках яна паступова выцясняла з афіцыйнага ўжытку і побыту мову карэннай нацыі. З іншага боку, дзякуючы рускай мове народы CСCP далучаліся не толькі да рускай, але і да культураў народаў СССР ды іншых краінаў свету.

Адразу пасля распаду СССР і ўтварэння незалежных дзяржаваў нацыянальныя мовы сталі адзінымі дзяржаўнымі, а за рускай у некаторых захаваўся неафіцыйны статус мовы міжнацыянальных зносінаў. Пазней яна ў некаторых краінах стала другой дзяржаўнай (Беларусь), у іншых – атрымала афіцыйны статус мовы міжнацыянальных зносінаў (да прыкладу, ва Украіне).

Афіцыйныя мовы міжнацыянальных зносінаў у міжнародных арганізацыях (ААН, ЮНЕСКА і інш.) – англійская, французская, іспанская, нямецкая і руская.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 35 (484) верасень 2013 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [470]
Эканоміка [37]
Транспарт [146]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 8
Гасцей: 8
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.