МОЎНЫ САЮЗГалоўная »
МОЎНЫ САЮЗ — аб'яднанне тэрытарыяльна сумежных моваў, агульнасць якіх у лексіцы, фанетыцы і граматыцы ўзнікла ў выніку кантактаў паміж імі.
Агульнаму працэсу развіцця мовы характэрнае суіснаванне тэндэнцыяў да разыходжання (дывергенцыя) генетычна роднасных і сыходжання (канвергенцыя) генетычна няроднасных дыялектаў.
Рэалізацыя канвергентных працэсаў вядзе да ўзнікнення моўнага саюза. Паколькі ў вызначэнні прычынаў утварэння тых ці іншых моўных з'яваў існуюць пэўныя цяжкасці, некаторыя дывергентныя характарыстыкі разглядаюцца як канвергенцыя і наадварот. А негатыўная з'ява — магчымае паглынанне больш развітай мовай іншай мовы.
Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 41 (490) лістапад 2013 г. |