Субота, 27.04.2024, 23:35

МУРАВАНЫЯ КАНСТРУКЦЫІ

Галоўная »
МУРАВАНЫЯ КАНСТРУКЦЫІ – нясучыя і агараджальныя будаўнічыя канструкцыі (падмуркі або фундаменты, сцены, калоны, перакрыцці, аркі, скляпенні і г. д.) з каменных будаўнічых матэрыялаў.

Складаюць канструкцыйныя сістэмы будынкаў і збудаванняў, з’яўляюцца важным канструкцыйна-мастацкім элементам кампазіцыі і часам вырашальным фактарам у стварэнні архітэктурнага вобраза. Робяць з цэглы, каменных і бетонных блокаў, бутавага каменю і інш.

У сучаснай архітэктурна-будаўнічай практыцы ўжываюцца мураваныя канструкцыі, узмоцненыя стальной ці іншай арматурай (аркаменныя канструкцыі).

Гэта адзін з найбольш старажытных відаў канструкцыяў. Атрымалі развіццё ў стоечна-бэлечных канструкцыях (металітычныя збудаванні з каменных глыбаў, сярэдзіна 3-га тыс. да н.э.). У сучаснай архітэктурна-будаўнічай практыцы мастацка-дэкаратыўная якасць мураванай канструкцыі дасягаецца абліцоўкай рознымі відамі аддзелачнага матэрыялу і з прыроднага каменю і абліцовачнай цэглы.

Крыніца: Краязнаўчая газета №1 (498) студзень 2014 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.